
Архіепіскап Уэлбі: працаваць разам, каб выратаваць планету
Vaticannews is ON AIR - VIEW NOW
Please note: this is Beta feature.
Play all audios:
Кіраўнік англіканскай супольнасці звярнуў увагу на тое, што Цэрквы маюць магчымасць пазбегнуць тупіка, які часта ўзнікае ў свеце палітыкі.
Архіепіскап Кентэрберыйскі стаў адным з аўтараў звароту, падпісанага 5 кастрычніка 2021 г. у Ватыкане і адрасаванага лідарам краін, якія збяруцца на кліматычным саміце COP26 у Глазга. У ім
гучыць заклік да сусветных лідараў як мага хутчэй дасягнуць нулявых выкідаў вугляроду і фінансава падтрымаць гэты працэс у самых бедных краінах.
“Асобы, адказныя ў нашай супольнасці за інвестыцыі, стварылі кааліцыю, якая дазваляе нам прысутнічаць у кампаніях у якасці акцыянераў і імкнуцца разам з імі знізіць выкіды вуглякіслага газу.
Мы выкарыстоўваем свой уплыў для развіцця бізнесу, спрыяльнага нашаму агульнаму дому”, - распавёў англіканскі іерарх у інтэрв'ю Vatican News.
Аднак гэтага недастаткова, лічыць ён. “Нам трэба змяніць свае звычкі – урадам, прадпрыемствам і ўсім нам. Урады павінны змяніць гандлёвыя правілы і падатковае заканадаўства, каб заахвоціць
да зялёнай эканомікі будучыні. Прадпрыемствы павінны змяніць практыку і адмовіцца ад вугляроду, а рэлігійныя групы павінны ўдзельнічаць у гэтым працэсе, дзейнічаючы, заклікаючы да змен і
фарміруючы грамадскую думку", - перакананы Архіепіскап Кентэрберыйскі.