
У беластоку адбылася акцыя «акунусь за беларусь! »
Play all audios:
* 31.01.2021, 21:10 * 9,341__ Удзельнікі акцыі акунаюцца ў халодную ваду на знак салідарнасці з беларускімі пратэстоўцамі. У Беластоку адбылася акцыя «Акунусь за Беларусь!». У акцыі прынялі
ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек, паведамляе racyja.com. Пасля купання, у якім прынялі ўдзел некалькі асобаў, былі разгорнутыя нацыянальныя сцягі, гучалі воклічы „Жыве Беларусь!”, „Лукашэнка
ў аўтазак!” ды іншыя: – Калі прыехаў у Беласток, то ўбачыў, што беларусы такім чынам падтрымліваюць нашых суайчыннікаў у Беларусі. Карысная дэманстрацыя сілы волі, сілы духу для нашых
беларусаў. У сярэдзіне студзеня я далучыўся да гэтай каманды, 4-6 чалавек, да 8 бывае. Хаджу кожную нядзелю маржаваць, вельмі прыемны від экстрымальнага спорту. Вельмі файна. – Пра сустрэчу
ў Беластоку на Дайлідах я даведаўся з тэлеграм-чату „Беласток”. Я задаў пытанне, дзе збіраецца дыяспара, мне адказалі, што на Дайлідах у гадзіну. Я прыехаў сюды і з задавальненнем
паразмаўляў. Я бачу тут шмат БЧБ і мне гэта вельмі прыемна. Інтэграцыйныя сустрэчы беларусаў Беластока праходзяць што нядзелю на пляжы Дайліды. PATREON Поддержите сайт Подписывайтесь на
канал ТАКЖЕ СЛЕДИТЕ ЗА АККАУНТАМИ CHARTER97.ORG В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ