
«гарэлкі тут няма»: крымскія татары жорстка адказалі пуціну з нагоды «спрадвечных» тэрыторый
Play all audios:
8 * 19.03.2021, 14:01 * 8,694__ Лідар меджліса крымскататарскага народа высмеяў фантазіі кіраўніка Крамля. Старшыня меджліса крымскататарскага народа РАФАТ ЧУБАРАЎ высмеяў прэзідэнта РФ
Уладзіміра Пуціна за яго фантазіі аб «спрадвечна расейскіх» тэрыторыях. Гаворка ідзе пра прамову кіраўніка Крамля на стадыёне ў Маскве 18 сакавіка з нагоды сёмай гадавіны расейскай акупацыі
Крыма. З ягоных слоў, расейцы нібыта спрадвеку асвойвалі гэтую тэрыторыю, таму, захапіўшы яе, РФ «аднавіла гістарычную справядлівасць». Пуцін таксама назваў суседнія краіны «братнімі
народамі», але дадаў, што не дазволіць выкарыстоўваць «шчодрыя падарункі» РФ для шкоды ёй самой. «Пляшывы мядзведзь, які загадзіў сваю бярлогу і ўсе наваколлі вакол яе, цяпер спрабуе знайсці
ў захопленым ім Крыме свае «вытокі»... Пайшоў вон, пляшывы, тут гарэлкі няма і ніколі не было», - адказаў яму Чубараў. PATREON Падтрымайце сайт падпісвайцеся на канал ТАКСАМА САЧЫЦЕ ЗА
АКАЎНТАМІ CHARTER97.ORG У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ