Еўрадэпутатка карын карлсбро: санкцыйны спіс супраць рэжыму лукашэнкі павінен быць пашыраны

Еўрадэпутатка карын карлсбро: санкцыйны спіс супраць рэжыму лукашэнкі павінен быць пашыраны

Play all audios:

Loading...

5 * 8.12.2020, 12:36 * 118,779__ Асоб, якія ўдзельнічаюць у злачынствах улады, лёгка выявіць. Дэпутатка Еўрапейскага парламента ад Швэцыі КАРЫН КАРЛСБРО у інтэрв'ю CHARTER97.ORG


пракаментавала ўжо ўведзеныя і рыхтаваныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. - БЕЛАРУСЫ ВЫХОДЗЯЦЬ НА АКЦЫІ СУПРАЦЬ ДЫКТАТУРЫ ЎЖО ЧАТЫРЫ МЕСЯЦЫ. У АПОШНЮЮ НЯДЗЕЛЮ ДЗЯСЯТКІ ТЫСЯЧ БЕЛАРУСАЎ ЗНОЎ


ВЫЙШЛІ НА ВУЛІЦЫ ГАРАДОЎ. СКАЖЫЦЕ ШЧЫРА, ЦІ ЗДЗІВІЛІ БЕЛАРУСЫ ЕЎРАЗВЯЗ, ЦІ БЫЛІ ГАТОВЫЯ КРАІНЫ ЕЎРОПЫ ДА ТАКОГА РАЗВІЦЦЯ ПАДЗЕЙ? - Я думаю, ніхто не мог чакаць, што гэта адбудзецца.


Беларускі народ - надзвычай смелы. Ён смялейшы, чым хто-небудзь мог чакаць. Еўрапейскі Звяз, а таксама розныя зацікаўленыя бакі і дэпутаты Еўрапейскага парламента сочаць за тым, што


адбываецца на вашых вуліцах кожны дзень, але асабліва па выходных. Мая рэакцыя - поўная павага да ўсіх беларускім пратэстоўцаў, якія працягваюць свае смелыя дэманстрацыі ў гэты складаны час.


- ЯК ВЫ АЦЭНЬВАЕЦЕ АПОШНІ ПРЫНЯТЫ ПАКЕТ САНКЦЫЙ ЕЗ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ ЛУКАШЭНКІ? - Я настроеная вельмі крытычна, бо гэтыя санкцыі павінны былі прыйсці значна раней. Але гэта быў важны крок, і


добра, што яны ўведзеныя. Мы прасілі ўвесці іх доўгі час, гэта была вельмі павольная рэакцыя з боку Еўрапейскага Звязу. Я думаю, што ЕЗ павінен працаваць лепш. Цяпер у нас ёсць санкцыі, але


я ўсё яшчэ думаю, што павінен быць больш доўгі спіс асоб, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі. Я радая, што сам Лукашэнка быў уключаны, бо была дыскусія, ці павінен ён там быць ці не. Я


задаволена тым, што ў выніку ён быў уключаны, але спіс павінен быць даўжэйшы. Я выступаю за новы пакет санкцый. - ШТО ВЫ ЧАКАЕЦЕ АД НЯДАЎНА ЎЗГОДНЕНАГА ТРЭЦЯГА ПАКЕТА САНКЦЫЙ? - Я думаю, што


і гэты спіс занадта кароткі, бо ў прыгнёт беларусаў залучана значна больш людзей. Даволі лёгка вызначыць людзей, якія знаходзяцца на пасадах, і людзей, якія чыняць гвалт ці нясуць


адказнасць за гвалт на вуліцах. Я думаю, што спіс павінен быць пашыраны для значна большай колькасці асоб. Павіннв быць дадзенае выразнае пасланне: калі вы бераце ўдзел у гвалце і прыгнёце


грамадзян Беларусі, за гэта будзе расплата. - ЕЗ УВЁЎ ПЕРШЫЯ САНКЦЫІ 2 КАСТРЫЧНІКА АДНАК ГВАЛТ НА ВУЛІЦАХ БЕЛАРУСІ ЎСЁ ЯШЧЭ ПРАЦЯГВАЕЦЦА. ЯК ВЫ ДУМАЕЦЕ, ШТО ЯШЧЭ МОЖА ЗРАБІЦЬ ЕЗ, КАБ


ДАПАМАГЧЫ БЕЛАРУСАМ? - Па-першае, спіс людзей, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі, павінен быць пашыраны. Другое - гэта доўгатэрміновая перспектыва. Гэта зойме больш часу, але я думаю, што


супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім Звязам і Беларуссю ў рамках Усходняга партнёрства павінна быць перагледжанае. Усе тыпы падтрымкі з боку Еўрапейскага Звязу краіне павінны быць разгледжаныя ў


святле таго, што там адбываецца. Яшчэ адна важная рэч у тым, што Еўрапейскі Звяз, як і іншыя міжнародныя арганізацыі, маглі б адыграць важную ролю ў падтрымцы беларускіх актывістаў і


пратэстоўцаў, арганізаваць нейкую ўстанову, нейкі орган, які паклапоціцца аб усіх доказах, сабраць сведчанні ад людзей, бо заўтрашняя Беларусь павінна стварацца на праўдзе. Важны момант на


будучыню: даць беларусам магчымасць падзяліцца сваім досведам, расказаць свае гісторыі, сабраць іх, бо людзі, якія нясуць адказнасць за гвалт на вуліцах, павінны ведаць, што правасуддзе


будзе. І ў будучыні ім давядзецца ўзяць на сябе адказнасць за тое, што яны робяць тут і цяпер. Вось чаму важна збіраць гісторыі затрыманых. Не заўсёды, але часам людзі ведаюць, хто іх


збівае, і ведаюць, хто нясе адказнасць за гвалт. - ЯК ВЫ ДУМАЕЦЕ, ЕЗ ПАВІНЕН УВЕСЦІ ШЫРОКІЯ ЭКАНАМІЧНЫЯ САНКЦЫІ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ ЛУКАШЭНКІ? - Я адкрытая для санкцый, якія працуюць. Мы павінны


выкарыстоўваць усе мірныя інструменты ў наборы, якія працуюць, бо тое, што адбываецца цяпер у Беларусі, проста недапушчальна. -- ПАДЧАС НЯДЗЕЛЬНЫХ ПРАТЭСТАЎ ТЭЛЕКАМУНІКАЦЫЙНЫЯ КАМПАНІІ


АДКЛЮЧАЮЦЬ МАБІЛЬНЫ ІНТЭРНЭТ, КАБ МІНІМІЗАВАЦЬ ПЛЫНЬ ІНФАРМАЦЫІ. АДНА З ТАКІХ КАМПАНІЙ - АЎСТРЫЙСКАЯ А1. ЯК ВЫ ДУМАЕЦЕ, ЦІ ПАВІНЕН ЕЗ УВЕСЦІ САНКЦЫІ СУПРАЦЬ КАМПАНІЙ, ЯКІЯ ФАКТЫЧНА


СУПРАЦОЎНІЧАЮЦЬ З РЭЖЫМАМ ЛУКАШЭНКІ? Тэлекамунікацыйныя кампаніі нясуць адказнасць перад кліентамі, і я падняла тэму аб кампаніі, якую вы згадалі, у Еўрапейскім парламенце. Я напісала ім


ліст, каб папрасіць іх спыніць выкананне загадаў Лукашэнкі. Агульным стандартам павінна быць тое, што ўсе міжнародныя кампаніі, якія працуюць з інтэрнэт-аператарамі і аператарамі сувязі, не


прымаюць загады дыктатараў. Я таксама зразумела, што вельмі важна, каб беларускі народ меў доступ да інтэрнэту. Таму гэта вельмі складаная сітуацыя. Міжнародныя кампаніі павінны ўзяць на


сябе адказнасць за свае паводзіны, і мы чакаем ад іх значна большага. - ШТО МОГУЦЬ ЗВЫЧАЙНЫЯ БЕЛАРУСКІЯ ГРАМАДЗЯНЕ ЗРАБІЦЬ ДЛЯ САДЗЕЙНІЧАННЯ МЕРАМ ЕЗ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ ЛУКАШЭНКІ? - Я і мае


калегі спрабуем сачыць за сітуацыяй у Беларусі па ўсіх наяўных у нас каналах. Мы спрабуем наладзіць кантакт з грамадзянскай супольнасцю і рознымі праваабарончымі арганізацыямі. Важна, каб


праўда пра Беларусь дасягнула астатняга свету. Калі я атрымліваю лісты, калі я бачу, што адбываецца ў сацыяльных сетках, я ведаю, што ўсё гэта мае значэнне. Мы слухаем, мы хочам ведаць, што


адбываецца. У астатнім свеце, у астатняй Еўропе, а таксама ў Швэцыі вельмі шмат людзей, якія клапоцяцца пра тое, што адбываецца ў свеце. Усе гісторыі, якія распавядаюць пра сітуацыю ў


Беларусі, павінны даходзіць да нас. Мы можам дзейнічаць толькі ў тым выпадку, калі ў нас ёсць праўдзівая і актуальная інфармацыя. Я проста хачу паведаміць беларусам: уся інфармацыя, якую мы


атрымліваем ад вас, вельмі важная, мы яе выкарыстоўваем і засноўваем на ёй свае пазіцыі. - ЯКОЕ ЗНАЧЭННЕ МАЕ ПЕРАНОС ХАКЕЙНАГА ТУРНІРУ (IIHF) З БЕЛАРУСІ? - Звычайна мы кажам, што спорт і


палітыка - гэта розныя рэчы, але ў Беларусі гэта вельмі шчыльна звязана адзін з адным, асабліва калі гаворка ідзе пра беларускі хакей. Праводзіць міжнародны чэмпіянат у Беларусі цяпер


немагчыма. Гэта ўсё адно, што гуляць у хакей з самім дыктатарам. Як мне вядома, гэта ўлюбёны тып спорту Лукашэнкі. Дапусціць гэту хакейную падзею - усё адно, што даць яму найлепшы падарунак,


які ён мог бы пажадаць. На знак салідарнасці з беларускім народам і прысутнымі мы не павінны адпраўляць нашы хакейныя каманды ў Беларусь. Гэта таксама пытанне бяспекі, бо туды цяпер


немагчыма паехаць. Бяспека не можа быць гарантаваная ў краіне, дзе ўсе могуць быць збітыя на вуліцах. Мы не можам накладваць санкцыі на рэжым - і ў той жа час гуляць з ім у хакей. Гэта


проста немагчыма. Я сабрала подпісы ў Еўрапейскім парламенце ў гэтым пытанні, а таксама сабрала подпісы сярод швэдскіх дэпутатаў, каб паставіць пытанне перад швэдскай хакейнай арганізацыяй.


У пятніцу, 4 снежня, швэдская хакейная арганізацыя заявіла, што ўважае за лепшае перанесці турнір з Беларусі. Гэта быў добры сігнал са швэдскага боку. У Беларусі - нелегітымны рэжым,


Лукашэнка - гэта дыктатар, мы ўвялі санкцыі супраць яго, мы робім палітычныя заявы, і для нас немагчыма паехаць і сядзець з ім у адным месцы, назіраючы за хакеем і будучы ягоным госцем. Гэта


палітычная пазіцыя, і я думаю, што яна апраўданая, калі мы бачым, што адбываецца на вуліцах Беларусі, гэта жудасны гвалт у дачыненні да грамадзян усіх узростаў - жанчын, мужчын, маладых,


старых. Гэта не толькі тэма для палітычнай сферы, але і пытанне для грамадзянскай супольнасці, спартыўных арганізацый, навукоўцаў і ўсіх нас. Мы павінны заняць пазіцыю, мы павінны падумаць


аб тым, як наша ўласная дзейнасць можа падтрымаць пратэстоўцаў у Беларусі. Гэта тое, пра што ўсе грамадства можа падумаць. - У ІДЭАЛЬНЫМ ВЫПАДКУ СУДОВЫЯ ПРАЦЭСЫ НАД АСОБАМІ, ЯКІЯ ЗРАБІЛІ


ЗЛАЧЫНСТВЫ, БУДУЦЬ ПРАХОДЗІЦЬ У БЕЛАРУСІ. АЛЕ КАЛІ ГЭТА НЕМАГЧЫМА З ЯКІХ-НЕБУДЗЬ ПРЫЧЫН, ЯК ВЫ ДУМАЕЦЕ, ЦІ ЁСЦЬ ІМАВЕРНАСЦЬ ТАГО, ШТО ГЭТЫЯ СУДОВЫЯ ПРАЦЭСЫ БУДУЦЬ ПРАВЕДЗЕНЫ Ў ШВЭЦЫІ ПАД


УНІВЕРСАЛЬНАЙ ЮРЫСДЫКЦЫЯЙ? ЦІ МОЖА ШВЭЦЫЯ ДАПАМАГЧЫ Ў ЗБОРЫ ДОКАЗАЎ, АНАЛІЗЕ, СУДОВЫМ ПЕРАСЛЕДЗЕ І РАССЛЕДАВАННІ? - Я думаю, што гэта пытанне для апазіцыі. Я думаю, што мы можам многае


зрабіць з нашага боку, з боку Еўрапейскага Звязу. Разам з міжнароднымі арганізацыямі мы можам найлепшым чынам падтрымаць і аблегчыць для беларусаў задачу збіраць асобныя гісторыі, сведчанні


і доказы. Але я думаю, што вельмі важна, каб такі механізм або інстытут быў распрацаваны беларускай апазіцыяй. Усе дэмакратыі павінны быць гатовыя зрабіць тое, што трэба, бо аднойчы, і я


спадзяюся, што гэта адбудзецца найбліжэйшым часам, ваша краіна пачне рух наперад, правядзе новыя выбары, а таксама разбярэцца з усімі жудаснымі рэчамі, якія адбыліся ў апошнія месяцы. Я


думаю, што Еўрапейскі Звяз, а таксама мая краіна абавязаны дапамагчы, калі нас папросяць або спатрэбіцца. PATREON Падтрымайце сайт падпісвайцеся на канал Вы можаце падтрымаць сайт


CHARTER97.ORG наступным чынам: РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ: НАЗВА БАНКА: Bank Millennium S.A. АДРАС: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa IBAN:


PL97116022020000000216711123 SWIFT: BIGBPLPW ІМЯ ЎЛАДАЛЬНІКА РАХУНКУ: Fundacja “KARTA ‘97” РЫЗНАЧЭННЕ АПЛАТЫ: Darowizna na cele statutowe Звязацца з намі можна праз адрас [email protected]


ТАКСАМА САЧЫЦЕ ЗА АКАЎНТАМІ CHARTER97.ORG У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ